Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лопух, , м.

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.

|| прым. лопухавы, .

лорд, , м.

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

  • Л.-канцлер.
  • Л.мэр.

лоскат, , м. (разм.).

Тое, што і козыт.

|| прым. лоскатны, .

лось, , м.

Буйная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі разгалістымі рагамі.

|| прым. ласіны, і ласёвы, .

  • Ласінае мяса.
  • Ласёвая шкура.

лот1, , м.

Прыбор для вымярэння глыбіні мора з борта судна.

  • Ручны л.

|| прым. лотавы, .

лот2, , м.

Руская мера вагі, роўная 12,8 г., якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

лотас, , м.

  1. Паўднёвая вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з буйнымі прыгожымі кветкамі.

  2. Зараснік гэтай расліны.

|| прым. лотасавы, .

  • Сямейства лотасавых (наз.).

лотаць, , ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш.

  • Л. расцвіла.

|| прым. лотацевы, .

лотра, , м. і ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і латруга.

лоўж, , м.

Куча сухога галля.

  • Ссечанае галлё сцягвалі ў л.