калібраваць, ✂; незак.
-
Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.).
-
Правяраць дзяленні якога-н. вымяральнага прыбора.
|| наз. калібраванне, ✂ і каліброўка, ✂.
калібры, нескл., м. і ж..
Надзвычайна маленькая птушка з яркім апярэннем, водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
каліграф, ✂, м.
Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.
каліграфія, ✂, ж.
Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва.
|| прым. каліграфічны, ✂.
калідорны, ✂, м.
Работнік гасцініцы, які абслугоўвае некалькі нумароў.
|| ж. калідорная, ✂.
калізія, ✂, ж. (кніжн.).
Сутыкненне якіх-н. процілеглых сіл, інтарэсаў, імкненняў.
|| прым. калізійны, ✂.
калій, ✂, м.
Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.
|| прым. каліевы, ✂ і калійны, ✂.
- Каліевыя солі.
- Калійныя ўгнаенні.