Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

какетка2, , ж.

Тое, што і гестка.

какетлівы, .

Схільны да какецтва, які мае прыгожы, прывабны выгляд.

  • Какетлівая жанчына.
  • Какетлівае ўбранне.

|| наз. какетлівасць, .

какетнічаць, ; незак.

  1. Быць какеткай, весці сябе як какетка.

    • К. з хлопцамі.
  2. перан., чым. Рысавацца, выстаўляць свае асабістыя якасці перад кім-н.

    • К. сваёй знешнасцю.

|| наз. какетнічанне, .

какецтва, , н.

Паводзіны, манеры какеткі.

какос, , м.

Арэх какосавай пальмы.

|| прым. какосавы, .

  • К. алей (з какосаў).
  • Какосавае малако (сок недаспелых какосаў).
  • Какосавыя прадукты (разнастайныя харчовыя і тэхнічныя прадукты, якія выпрацоўваюцца з какосаў).

какосавы, .

  1. гл. какос.

  2. какосавая пальма — пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае буйныя ядомыя плады — какосы (какосавыя арэхі).

какотка, , ж.

Жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні свайго паклонніка.

каксаваць, ; незак. (спец.).

Ператвараць у кокс.

|| наз. каксаванне, .

|| прым. каксавальны, .

каксаўны, .

Які дае каштоўны кокс.

  • К. вугаль.

кактус, , м.

Паўднёвая расліна з мясістым сцяблом і калючкамі замест лісця.

|| прым. кактусавы, .