Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каблаграма, ✂, (спец.).

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

кабрыялет, ✂.

  1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

  2. Аўтамабільны кузаў з мяккім адкідным верхам (спец.).

|| прым. кабрыялетны, ✂.

кабура, ✂, ж.

  1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

  2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

кабыла, ✂, ж.

  1. Самка каня.

  2. Даўней: лаўка, да якой прывязвалі пры пакаранні розгамі ці бізуном.

|| памянш. кабылка, ✂.

кабылка, ✂, ж.

  1. гл. кабыла.

  2. Драўляная падстаўка пад струны ў струнных музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

  3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

кава, ✂, ж.

Тое, што і кофе (у 2 знач.).

  • Жалудовая к.
  • Зварыць каву з малаком.
  • Чорная к.

кававарка, ✂, ж.

Тое, што і кафяварка.

|| прым. кававарачны, ✂.

кавадла, ✂, н.

Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.

  • Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; перан.; пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў; кніжн.).

|| памянш. кавадлачка, ✂.

|| прым. кавадлавы, ✂.

кавадлачка, ✂, н.

  1. гл. кавадла.

  2. У чалавека і млекакормячых адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (спец.).

кавал, ✂, м. (разм.).

Вялікі кавалак чаго-н.

  • Адрэзаў лепшы к. скуры.