Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згодны, .

  1. Які выражае, дае згоду на што-н.

    • З. на ўсе ўмовы.
  2. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў.

    • Я з ім не згодзен.
  3. Які супадае з чым-н., падобны.

    • Сведкі далі згодныя паказанні.
  4. Дружны, аднадушны.

    • Згоднае жыццё.
    • Жылі яны згодна (прысл.).
  5. Стройны, гарманічны.

    • Згодныя спевы.

  • Згодна з чым, прыназ. з Т — у адпаведнасці з чым-н.

  • Згодна з законам.

|| наз. згоднасць, .

згорклы, .

Які згорк, прагорклы.

  • З. тварог.

зграбны, .

  1. Прыгожа і правільна складзены, добрага целаскладу.

    • Зграбная дзяўчына.
  2. Грацыёзны ў рухах.

    • Зграбная паходка.

|| наз. зграбнасць, .

зграя, , ж. (разм.).

  1. Гайня сабак, ваўкоў і пад.

  2. перан. Банда, шайка (пагард.).

    • Зладзейская з.

згрудзіцца, ; зак. (разм.).

Сабрацца гуртам; стоўпіцца.

  • З. каля стала.

|| незак. згруджвацца, .

згрудзіць, ; зак. (разм.).

Сабраць, скідаць у кучу.

  • З. кнігі ў шафу.

згрузіць, ; зак.

Зняць які-н. груз з чаго-н.

  • З. мяхі з бульбай з воза.

|| незак. згружаць, .

згрызота, , ж. (разм.).

  1. Спрэчкі, звадкі, грызня.

  2. Душэўныя мукі, перажыванні, смутак.

згрэбці, ; зак.

  1. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).

    • З. сена.
    • З. вуголле ў кучу.
  2. Грабучы, скінуць.

    • З. снег з даху.
  3. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).

    • З. у ахапак.

|| незак. зграбаць, .

згуба, , ж. (разм.).

  1. Смерць, гібель, знішчэнне.

    • Берагчы лес ад згубы.
  2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н.

    • Марозы — з. для кветак.
  3. Тое, што згублена, страчана.

    • Знайсці сваю згубу.