Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nincompoop [ˈnɪŋkəmpu:p] n. infml, dated ду́рань, дурны́; дурні́ца, дурна́я

nine [naɪn] num., n. дзе́вяць; дзявя́цера; дзявя́тка;

nine hundred дзевяцьсо́т;

the nine of diamonds званко́вая дзявя́тка (у картах)

nine times out of ten у бо́льшасці вы́падкаў, ама́ль заўсёды;

a nine days’ wonder зло́ба дня, кароткачасо́вая сенса́цыя;

be on cloud nine ≅ быць на сёмым/дзяся́тым не́бе (ад радасці, шчасця і да т.п.); быць на вышыні́ шча́сця; адчува́ць сябе́ бязме́рна шчаслі́вым;

dressed (up) to the nines infml ве́льмі (шыко́ўна) разадзе́ты; расфра́нчаны

ninepins [ˈnaɪnpɪnz] n. sport ке́глі

nineteen [ˌnaɪnˈti:n] num. дзевятна́ццаць

talk nineteen to the dozen infml трашча́ць; гавары́ць беспераста́нку/не змаўка́ючы

nineteenth [ˌnaɪnˈti:nθ] num., n. дзевятна́ццаты;

a nineteenth дзевятна́ццатая ча́стка, адна́ дзевятна́ццатая

ninetieth [ˈnaɪntiəθ] num., n. дзевяно́сты;

a ninetieth дзевяно́стая ча́стка, адна́ дзевяно́стая

ninety [ˈnaɪnti] num. дзевяно́ста;

the nineties дзевяно́стыя гады́

ninety-nine times out of a hundred у бо́льшасці вы́падкаў, ама́ль заўсёды

ninth [naɪnθ] num., n. дзявя́ты;

a ninth дзявя́тая ча́стка, адна́ дзявя́тая