Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

jealous [ˈdʒeləs] adj.

1. раўні́вы;

a jealous husband/wife раўні́вы муж/раўні́вая жо́нка

2. (of) зайздро́сны, зайздро́слівы;

She was jealous of his wealth. Яна зайздросціла яго багаццю.

3. клапатлі́вы, дба́йны, руплі́вы; пі́льны, які стара́нна аберага́е што-н.;

be jealous of one’s good reputation стара́нна аберага́ць сваю́ рэпута́цыю

jealously [ˈdʒeləsli] adv.

1. пі́льна;

This new technology is jealously guarded. Гэтая новая тэхналогія пільна ахоўваецца.

2. раўні́ва

3. зайздро́сліва

jealousy [ˈdʒeləsi] n.

1. рэ́ўнасць

2. за́йздрасць

jeans [dʒi:nz] n. pl. джы́нсы

jeep [dʒi:p] n. джып

jeer1 [dʒɪə] n. звыч. pl. jeers кпі́ны, насме́шка; глум, здзе́каванне

jeer2 [dʒɪə] v. (at) кпіць, насміха́цца; глумі́цца, здзе́кавацца

jehad [dʒɪˈhɑ:d] n. = jihad

Jehovah [dʒɪˈhəʊvə] n. bibl. Іего́ва;

Jehovah’s Witnesses іегаві́сты (рэлігійная арганізацыя пратэстанцкага кірунку)

jejune [dʒɪˈdʒu:n] adj. fml

1. про́сты, наі́ўны

2. неціка́вы, беззмясто́ўны (пра прамову, гісторыю і да т.п.)