revolt1 [rɪˈvəʊlt] n. паўста́нне, мяце́ж; бунт; пратэ́ст;
lead/stage a revolt узнача́ліць/арганізава́ць паўста́нне
revolt2 [rɪˈvəʊlt] v.
1. (against) паўстава́ць; бунтава́ць
2. (against) праці́віцца;
Public opinion will revolt against any further increase in taxes. Грамадскасць будзе супраць далейшага павелічэння падаткаў.
3. выкліка́ць агі́ду
revolting [rɪˈvəʊltɪŋ] adj. агі́дны; які́ выклікае агі́ду
revolution [ˌrevəˈlu:ʃn] n.
1. рэвалю́цыя (таксама перан.)
2. рэвалю́цыя;
a cultural/social/scientific revolution культу́рная/сацыя́льная/навуко́вая рэвалю́цыя;
Computer technology has caused a revolution in business practices. Камп’ютарныя тэхналогіі зрабілі рэвалюцыю ў сферы бізнесу.
3. (around/on) абаро́т;
The earth makes one revolution around the sun each year. Зямля робіць за год адзін абарот вакол Сонца.
revolutionary [ˌrevəˈlu:ʃənəri] adj. рэвалюцы́йны;
a time of rapid and revolutionary changes час ху́ткіх і рэвалюцы́йных пераме́н;
His revolutionary ideas soon were supported. Яго рэвалюцыйныя ідэі ў хуткім часе знайшлі падтрымку.
revolve [rɪˈvɒlv] v. круці́цца, вярце́цца (вакол сваёй восі);
The fan revolved slowly. Вентылятар павольна круціўся;
revolve around/round smth. вярце́цца вако́л чаго́-н.;
The earth revolves around the sun. Зямля верціцца вакол Сонца.
revolver [rɪˈvɒlvə] n. рэвальве́р
revulsion [rɪˈvʌlʃn] n. агі́да
reward1 [rɪˈwɔ:d] n.
1. (for) узнагаро́да, узнагаро́джанне
2. грашо́вая ўзнагаро́да, прэ́мія;
A re ward was offered for the return of the jewels. За вяртанне каштоўнасцей абяцалі грашовую ўзнагароду.
reward2 [rɪˈwɔ:d] v. (for) узнагаро́джваць; аддава́ць нале́жнае;
How can I reward your kindness? Як мне адплаціць за тваю дабрату?