Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hulking [ˈhʌlkɪŋ] adj. няўклю́дны, нязгра́бны, непаваро́тлівы; масі́ўны; грама́дны

hull1 [hʌl] n. ко́рпус карабля́ (частка, якая знаходзіцца пад вадой)

hull2 [hʌl] v. лу́шчыць; абіра́ць, здыма́ць лупі́ну, абдзіра́ць (пра зерне, гарох і да т.п.);

hull beans лу́шчыць бабы́

hullabaloo [ˌhʌləbəˈlu:] n. крык, гам, шум, гвалт;

What a hullabaloo! Які гвалт!

hullo [həˈləʊ] interj. = hello

hum1 [hʌm] n. (of) гудзе́нне; гул;

the hum of traffic гул машы́н

hum2 [hʌm] v.

1. напява́ць (без слоў), мурлы́каць, спява́ць з закры́тым ро́там

2. гусці́, гудзе́ць

3. быць дзе́йным, развіва́ць бу́рную дзе́йнасць

hum and haw BrE, infml мя́мліць, запіна́цца; хіста́цца, вага́цца, не раша́цца

human1 [ˈhju:mən] n. (таксама human being) чалаве́к, чалаве́чая істо́та

human2 [ˈhju:mən] adj. чалаве́чы;

the human race род людскі́;

a human voice чалаве́чы го́лас;

human nature чалаве́чая прыро́да/нату́ра;

a human ceiling мяжа́ чалаве́чых магчы́масцей;

a human factor чалаве́чы фа́ктар

2. уласці́вы чалаве́ку;

It’s human to err. Чалавеку ўласціва памыляцца.

humane [hju:ˈmeɪn] adj. чалаве́чны, гума́нны