guard1 [gɑ:d] n.
1. вартавы́
2. ва́рта, ахо́ва;
be on guard быць/стая́ць на ва́рце, вартава́ць;
a guard of honour ганаро́вая ва́рта;
the President’s armed guard узбро́еная ахо́ва прэзідэ́нта
3. pl. the Guards гва́рдыя
4. BrE канду́ктар (у цягніку)
5. sport абараня́льная сто́йка (у боксе)
♦
be on one’s guard быць пі́льным/асцяро́жным;
be off one’s guard быць непадрыхтава́ным (да нападу і іншых нечаканасцей);
catch smb. off his guard заста́ць каго́-н. зняна́цку
guard2 [gɑ:d] v. (against)
1. вартава́ць, ахо́ўваць, пільнава́ць, сцерагчы́;
guard theproperty against thieves ахо́ўваць маёмасць ад зло́дзеяў
2. берагчы́; берагчы́ся; асцерага́цца;
You must guard against catching cold. Вам трэба берагчыся прастуды.
guarded [ˈgɑ:dɪd] adj. стры́маны; асцяро́жны, аба́члівы;
a guarded reply асцяро́жны адка́з;
a guarded welcome стры́манае прывіта́нне
guardedly [ˈgɑ:dɪdli] adv. асцяро́жна; стры́мана
guardian [ˈgɑ:diən] n.
1. (of) страж, ахо́ўнік, вартавы́, абаро́нца;
a guardian of democracy страж, абаро́нца дэмакра́тыі
2. law апяку́н
guardianship [ˈgɑ:diənʃɪp] n. law апяку́нства
guard dog [ˈgɑ:ddɒg] n. вартавы́ саба́ка
guer(r)illa [gəˈrɪlə] n. партыза́н; партыза́нка;
guerrilla war/warfare партыза́нская вайна́
guess1 [ges]n. меркава́нне; здага́дка;
have/make a guess (at smth.) BrE уга́дваць
♦
anybody’s/anyone’s guess infml што-н., чаго́ ніхто́ дакла́дна не ве́дае;
by guess прыблі́зна; наўздага́д;
your guess is as good as mine infml пра гэ́та я ве́даю сто́лькі ж, ко́лькі і вы
guess2 [ges] v.
1. уга́дваць, здага́двацца;
He guessed right. Ён угадаў (правільна);
He guessed wrong. Ён не ўгадаў.
2. меркава́ць; лічы́ць; ду́маць;
I guess infml я мярку́ю/ду́маю;
They didn’t see me, I guess. Я мяркую, што яны мяне не бачылі.
♦
keep smb. guessing infml трыма́ць каго́-н. у няве́данні