Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

housewife [ˈhaʊswaɪf] n. (pl. -wives) ха́тняя гаспады́ня

housework [ˈhaʊswɜ:k] n. ха́тняя рабо́та;

do the housework займа́цца ха́тняй пра́цай

house-to-house [ˌhaʊstəˈhaʊs] adj. пагало́ўны, суцэ́льны;

a house-to-house visitation абхо́д усі́х дамо́ў;

a house-to-house survey пагало́ўны пе́рапіс

house-trained [ˈhaʊstreɪnd] adj. BrE прыву́чаны не га́дзіць до́ма (пра сабаку, ката)

house-warming [ˈhaʊsˌwɔ:mɪŋ] n. увахо́дзіны, ула́зіны, навасе́лле, святкава́нне ўвахо́дзін;

give/have a house-warming спраўля́ць/святкава́ць увахо́дзіны

House of Commons [ˌhaʊsəvˈkɒmənz] n. the House of Commons пала́та абшчы́н (у Вялікабрытаніі і Канадзе)

House of Lords [ˌhaʊsəvˈlɔ:dz] n. the House of Lords пала́та ло́рдаў (у Вялікабрытаніі)

House of Representatives [ˌhaʊsəvˌreprɪˈzen tətɪvz] n. the House of Representatives пала́та прадстаўніко́ў (у кангрэсе ЗША, парламенце Аўстраліі)

housing [ˈhaʊzɪŋ] n.

1. жыллё, жыллёвыя ўмо́вы;

the housing shortage недахо́п жылля́

2. жыллёвае будаўні́цтва

housing estate [ˈhaʊzɪŋɪˌsteɪt] n. BrE жылы́ мікрараён;

on a housing estate у жылы́м мікрараёне