Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

gorge1 [gɔ:dʒ] n. ву́зкая цясні́на

gorge2 [gɔ:dʒ] v. : gorge oneself on/with наяда́цца, аб’яда́цца;

He gorged himself on pancakes. Ён наеўся бліноў./Ён аб’еўся блінамі.

gorgeous [ˈgɔ:dʒəs] adj. infml цудо́ўны, ве́льмі прыва́бны; бліску́чы;

What a gorgeous day! Які цудоўны дзень!

gorgeously [ˈgɔ:dʒəsli] adv. цудо́ўна; пы́шна

gorgon [ˈgɔ:gən] n.

1. гарго́на

2. агі́дная зласлі́вая жанчы́на

gorilla [gəˈrɪlə] n. zool. гары́ла

gory [ˈgɔ:ri] adj. infml скрыва́ўлены; кровапралі́тны; крыва́вы

gosh [gɒʃ] interj. infml (перадае здзіўленне) бо́жухна!

gosling [ˈgɒzlɪŋ] n. гусяня́, гусянё

gospel [ˈgɒspl] n.

1. Gospel Ева́нгелле (адна з частак Бібліі)

2. перакана́нні, ідэ́і

3. (таксама gospel truth) infml шчы́рая/свята́я пра́ўда;

Don’t take everything she says as gospel. Не прымайце ўсё, што яна кажа, за шчырую праўду.