Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

gut2 [gʌt] adj. infml уну́траны; інстынкты́ўны;

a gut feeling уну́транае пачуццё;

a gut reaction інстынкты́ўная рэа́кцыя

gut3 [gʌt] v.

1. знішча́ць, спусто́шваць (асабліва агнём);

The factory was gutted in minutes. За некалькі хвілін фабрыка згарэла ўшчэнт.

2. патрашы́ць (рыбу, дзічыну)

gutless [ˈgʌtləs] adj. infml слабаво́льны, бесхрыбе́тны

gutsy [ˈgʌtsi] adj. infml сме́лы; дзёрзкі

gutter [ˈgʌtə] n.

1. (сцёкавы) жо́лаб; вадасцёк, сцёкавая кана́ва (уздоўж вуліцы або дарогі)

2. the gutter трушчо́бы;

children of the gutter дзе́ці трушчо́баў

be born in the gutter нарадзі́цца ў гале́чы

guttural [ˈgʌtərəl] adj. ling. гарта́нны, гарлавы́

guy [gaɪ] n. infml хло́пец, мужчы́на;

a tough guy круты́ хло́пец

guzzle [ˈgʌzl] v. infml пра́гна е́сці і піць; жэ́рці (таксама перан.)

gym [dʒɪm] n. infml

1. спартза́ла

2. заня́ткі фізкульту́рай у спартза́ле (асабліва ў школе)

3. фітнес-клу́б

gymnasium [dʒɪmˈneɪziəm] n. fml спарты́ўная за́ла