Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cockroach [ˈkɒkrəʊtʃ] n. пруса́к, тарака́н

cocktail [ˈkɒkteɪl] n. кактэ́йль;

fruit cocktail фрукто́вы сала́т;

prawn cocktail заку́ска з ву́стрыцаў з со́усам

cocky [ˈkɒki] adj. infml дзёрзкі, самаўпэ́ўнены, наха́бны

cocoa [ˈkəʊkəʊ] n.

1. кака́вавы парашо́к

2. кака́ва (напой)

coconut [ˈkəʊkənʌt] n. како́с, како́савы арэ́х

cocoon [kəˈku:n] n. ко́кан

COD [ˌsi:əʊˈdi:]

1. (скар. ад cash on delivery, AmE collect on delivery) накладны́ плаце́ж

2. The Concise Oxford Dictionary Каро́ткі о́ксфардскі сло́ўнік (англійскай мовы)

cod [kɒd] n. zool. траска́

code [kəʊd] n.

1. ко́дэкс, стату́т, збор зако́наў;

the civil code грамадзя́нскі ко́дэкс;

the criminal/penal code крыміна́льны ко́дэкс

2. зако́ны, пры́нцыпы;

a code of honour зако́ны го́нару;

a high moral code ко́дэкс высо́кай мара́лі;

live up to the code of the school дзе́йнічаць у адпаве́днасці з пра́віламі паво́дзін шко́льнікаў

3. код, шыфр, сістэ́ма сігна́лаў;

a five-letter code код з пяці́ лі́тар;

the Morse code а́збука Мо́рзэ

coded [ˈkəʊdɪd] adj. зашыфрава́ны, закадзі́раваны