Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

horseradish [ˈhɔ:sˌrædɪʃ] n. bot. хрэн

horseshoe [ˈhɔ:sʃu:] n. падко́ва

horsey [ˈhɔ:si] adj.

1. ама́тар ко́ннага спо́рту

2. падо́бны да каня́

horse chestnut [ˌhɔ:sˈtʃesnʌt] n. bot. кашта́н ко́нскі

horse racing [ˈhɔ:sˌreɪsɪŋ] n. ко́нны спорт, ска́чкі

hors d’oeuvre [ˌɔ:ˈdɜ:v] n. франц. заку́ска

horticulture [ˈhɔ:tɪkʌltʃə] n. садо́ўніцтва, агародніцтва

hose1 [həʊz] n. (pl. hose)

1. BrE рука́ў, кішка́ (для палівання); шланг, брандспо́йт

2.

1) панчо́шныя вы́рабы; трыката́жная бялі́зна

2) панчо́хі; шкарпэ́ткі «гольф»

3. рэйту́зы; ласі́ны

hose2 [həʊz] v. паліва́ць са шла́нга;

Firemen hosed the burning house. Пажарныя затушылі дом вадой са шланга.

hose down [ˌhəʊzˈdaʊn] phr. v. вы́мыць (што-н.) струме́нем вады́;

My children hose down the car every week for me. Мае дзеці кожны тыдзень мыюць маю машыну са шланга.

hosiery [ˈhəʊziəri] n. трыката́жныя вы́рабы