Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cloth [klɒθ] n.

1. ткані́на, матэ́рыя, матэрыя́л; кава́лак ткані́ны

2. сукно́

3. абру́с, насто́льнік

clothe [kləʊð] v. (clothed; fml clad)

1. апрана́ць, адзява́ць; забяспе́чваць во́праткай;

feed and clothe one’s family кармі́ць і апрана́ць сям’ю́;

warmly clothed цёпла апра́нуты

2. афармля́ць, выка́зваць (думкі)

clothes [kləʊðz] n. pl. адзе́нне, адзе́жа, во́пратка;

beautiful clothes прыго́жая адзе́жа/во́пратка, прыго́жае адзе́нне;

spend a lot of mo ney on clothes тра́ціць шмат гро́шай на адзе́нне

clothes line [ˈkləʊðzlaɪn] n. вяро́ўка для бялі́зны

clothes peg [ˈkləʊðzpeg] n. прышчэ́пка для бялі́зны

clothing [ˈkləʊðɪŋ] n. адзе́нне, во́пратка;

articles of clothing прадме́ты адзе́ння

cloud1 [klaʊd] n. во́блака; хма́ра;

a cloud of smoke/dust/steam во́блака ды́му/пы́лу/па́ры;

covered with clouds пакры́ты абло́камі;

hidden by clouds закры́ты, засло́нены абло́камі

every cloud has a silver lining ≅ і ў дрэ́нным мо́жна знайсці́ не́шта до́брае;

under a cloud ≅ у няла́сцы, у нялю́басці, у нямі́ласці

cloud2 [klaʊd] v.

1. (over) нахма́рвацца, пакрыва́цца абло́камі/хма́рамі

2. азмро́чваць; азмро́чвацца

cloudless [ˈklaʊdləs] adj. бязво́блачны, бясхма́рны

cloudy [ˈklaʊdi] adj.

1. пакры́ты абло́камі/хма́рамі

2. каламу́тны, му́тны; тума́нны; цьмя́ны