Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

USSR [ˌju:es esˈɑ:] hist. (скар. ад Union of Soviet Socialist Republics) СССР, Саю́з Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік

usual [ˈju:ʒuəl] adj. звыча́йны

as usual як звыча́йна

usually [ˈju:ʒuəli] adv. звыча́йна;

I am usually home by 6 o’clock. Я звычайна дома а шостай гадзіне.

usurp [ju:ˈzɜ:p] v. fml узурпі́раваць; захапі́ць незако́нна (уладу)

Utd (пісьмовае скар. ад United) аб’ядна́ны

utensils [ju:ˈtenslz] n. pl. по́суд; начы́нне, прыла́ды;

writing utensils пісьмо́выя прыла́ды

uterus [ˈju:tərəs] n. (pl. uteruses or uteri) anat. ма́тка

utilitarian [ˌju:tɪlɪˈteəriən] adj.

1. philos. утыліта́рны

2. fml практы́чны, прагматы́чны

utility1 [ju:ˈtɪləti] n.

1. fml кары́сць, вы́гада

2. pl. (public) utilities камуна́льныя паслу́гі

3. comput. сэ́рвісная прагра́ма

utility2 [ju:ˈtɪləti] adj. дапамо́жны;

a utility actor акцёр друго́га саста́ву;

utility workers падсо́бныя рабо́чыя