Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

classification [ˌklæsɪfɪˈkeɪʃn] n. класіфіка́цыя

classified [ˈklæsɪfaɪd] adj.

1. класіфікава́ны, сістэматызава́ны;

classified advertisements каро́ткія аб’я́вы, разне́сеныя па ру́брыках

2. fml сакрэ́тны; які́ мае грыф сакрэ́тнасці;

classified information сакрэ́тныя да́ныя;

a classified publication выда́нне «з гры́фам», выда́нне для службо́вага карыста́ння

classify [ˈklæsɪfaɪ] v.

1. класіфікава́ць, сартава́ць; разно́сіць па ру́брыках

2. засакрэ́ціць (дакумент, звесткі), накла́сці грыф «сакрэ́тна»

classmate [ˈklɑ:smeɪt] n. аднакла́снік; аднакла́сніца, аднака́шнік; саву́чань; савучані́ца

classroom [ˈklɑ:srʊm] n. клас, кла́сны пако́й

clatter1 [ˈklætə] n.

1. стук

2. грук, гру́кат, ляск

3. ту́пат

4. балбатня́, траскатня́

clatter2 [ˈklætə] v.

1. сту́каць, бра́згаць, бразгата́ць

2. грукаце́ць, груката́ць, гру́каць, ля́скаць

3. тупаце́ць

4. балбата́ць, лапата́ць

clause [klɔ:z] n.

1. ling. сказ (як частка складанага сказа);

the main/principal clause гало́ўны сказ;

a subordinate clause дада́ны сказ

2. арты́кул, пункт; умо́ва; агаво́рка, кла́ўзула (дамовы, дагавора, кантракта, завяшчання)

claustrophobia [ˌklɔ:strəˈfəʊbiə] n. med. клаўстрафо́бія

claustrophobic [ˌklɔ:strəˈfəʊbɪk] adj.

1. які́ выклікае клаўстрафо́бію

2. схі́льны да клаўстрафо́біі