Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reportage [rɪˈpɔ:tɪdʒ, ˌrepɔ:ˈtɑ:ʒ] n. fml рэпарта́ж

reportedly [rɪˈpɔ:tɪdli] adv. па паведамле́нняx; як паведамля́юць

reported speech [rɪˌpɔ:tɪdˈspi:tʃ] n. ling. уско́сная мо́ва

reporter [rɪˈpɔ:tə] n. рэпарцёр, карэспандэ́нт

repose1 [rɪˈpəʊz] n. lit. адпачы́нак, перады́шка; спако́й;

work without repose працава́ць без адпачы́нку;

disturb smb.’s repose паруша́ць чый-н. спако́й

repose2 [rɪˈpəʊz] v. lit.

1. (on) ляжа́ць (на чым-н.); адпачыва́ць;

repose on a coach адпачыва́ць на кана́пе;

2. стая́ць (на чым-н.);

Two small glasses reposed on the tray. Дзве маленькія шклянкі стаялі на падносе.

3. : repose confidence in smb. давяра́ць каму́-н.

repository [rɪˈpɒzətri] n. fml умяшча́льня; ёмішча; схо́вішча; склад;

a furniture repository склад для захо́ўвання мэ́блі;

He was the repository of all her secrets. Яна давярала яму ўсе свае тайны.

reprehend [ˌreprɪˈhend] v. fml асуджа́ць, га́ніць;

reprehend smb.’s conduct га́ніць чые́-н. паво́дзіны

reprehensible [ˌreprɪˈhensəbl] adj. fml зага́нны; гане́бны; ва́рты асуджэ́ння;

His conduct was thoroughly reprehensible. Яго паводзіны сурова асуджалі.

reprehension [ˌreprɪˈhenʃn] n. ганьбава́нне; асуджэ́нне