enthusiast [ɪnˈθju:ziæst] n. энтузія́ст; энтузія́стка; ама́тар; ама́тарка;
a movie/sports enthusiast ама́тар кіно́/спо́рту
enthusiastic [ɪnˌθju:ziˈæstɪk] adj. (about) захо́плены, по́ўны захапле́ння, энтузія́зму;
He’s very enthusiаstic about the idea. Яго вельмі захапляе гэта ідэя.
enthusiastically [ɪnˌθju:ziˈæstɪkəli] adv. з энтузія́змам
entice [ɪnˈtaɪs] v. (into) зама́ньваць, перама́ньваць; зава́бліваць; спакуша́ць
enticement [ɪnˈtaɪsmənt] n.
1. перама́ньванне
2. спаку́са; прына́да
enticing [ɪnˈtaɪsɪŋ] adj. спаку́слівы, прыва́бны, прына́дны;
Your offer is too enticing for me. Ваша прапанова вельмі спакушае мяне.
entire [ɪnˈtaɪə] adj. по́ўны, цэ́лы, уве́сь (ужываецца пры падкрэсліванні);
the entire world уве́сь свет;
the entire staff усе́ супрацо́ўнікі;
He has my entire confidence. Ён карыстаецца маім поўным даверам.
entirely [ɪnˈtaɪəli] adv. ца́лкам, по́ўнасцю, зусі́м;
He is entirely wrong. Ён цалкам памыляецца;
I entirely agree with you. Я поўнасцю згодны з вамі.
entirety [ɪnˈtaɪərəti] n. fml паўната́; цэ́ласнасць
♦
in its entirety по́ўнасцю
entitle [ɪnˈtaɪtl] v.
1. (to) дава́ць пра́ва;
be entitled to мець пра́ва (на што-н.)
2. дава́ць загало́вак, азагало́ўліваць