Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

repent [rɪˈpent] v. fml (of) раска́йвацца; ка́яцца; смуткава́ць;

Repent of your sins and you will be forgiven. Пакайся ў сваіх грахах, і табе даруюць.

repentance [rɪˈpentəns] n. (for) раска́янне; пакая́нне;

show repentance раска́яцца;

He shows no sign of repentance. Ён зусім не раскайваецца.

repentant [rɪˈpentənt] adj. які́ раскайваецца;

She was not in the least repentant. Яна ніколькі не раскаялася.

repercussion [ˌri:pəˈkʌʃn] n. pl. repercussions рэзана́нс; во́дгук, рэ́ха, во́дгалас;

possible repercussions магчы́мыя вы́нікі

repertoire [ˈrepətwɑ:] n.

1. рэпертуа́р (тэатра, аркестра)

2. су́ма на́выкаў, уме́нняў

repertory [ˈrepətri] n.

1. тэа́тр з пастая́ннай тру́пай і з пэ́ўным рэпертуа́рам

2. fml рэпертуа́р

repetition [ˌrepəˈtɪʃn] n. паўтарэ́нне (у розных знач.);

I don’t want a repetition of this incident. Я не хачу паўтарэння гэтага інцыдэнту.

repetitious [ˌrepəˈtɪʃəs] adj. які́ паўтараецца

repetitive [rɪˈpetətɪv] adj.

1. ну́дны

2. які́ паўтараецца

rephrase [ˌri:ˈfreɪz] v. перафразава́ць, змяня́ць фармулёўку