empty1 [ˈempti] adj.
1. паро́жні, пусты́;
on an empty stomach на́шча
2. беззмясто́ўны
3. несур’ёзны (пра планы, абяцанні і да т.п.)
empty2 [ˈempti] v.
1. (out) апаражня́ць;
He emptied the water out of the vase. Ён выліў з вазы ваду.
2. пусце́ць;
The streets emptied when the rain started. Вуліцы апусцелі, калі пачаўся дождж.
3. (out) эвакуі́раваць
4. (into) упада́ць (пра раку);
The Nile empties into the Mediterranean Sea. Ніл упадае ў Міжземнае мора.
empty-handed [ˌemptiˈhændɪd] adj. з пусты́мі рука́мі, ні з чым;
He returned empty-handed. Ён вярнуўся ні з чым.
emu [ˈi:mju:] n. (pl. emu or emus) zool. э́му
emulate [ˈemjəleɪt] v. fml перайма́ць (што-н. у каго-н.); спабо́рнічаць
emulation [ˌemjəˈleɪʃn] n. перайма́нне; спабо́рніцтва
emulsion [ɪˈmʌlʃn] n. эму́льсія;
emulsion paint эмульсі́йная фа́рба
enable [ɪˈneɪbl] v.
1. дава́ць магчы́масць; дазваля́ць;
The new test will enable doctors to detect the disease early. Новы тэст дазволіць урачам распазнаваць гэта захворванне на ранняй стадыі.
2. упаўнава́жваць
enact [ɪˈnækt] v.
1. уво́дзіць у дзе́янне (закон, пастанову і да т.п.)
2. fml разы́грываць (п’есу, ролю)
enamel1 [ɪˈnæml] n.
1. эма́ль (у розных знач.)
2. палі́ва