Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hit-and-run [ˌhɪtənˈrʌn] n. даро́жнае здарэ́нне, калі́ вінава́ты шафёр уцяка́е

hit-or-miss [ˌhɪtəˈmɪs] adj. = hit-and-miss

HIV [ˌeɪtʃaɪˈvi:] n. (скар. ад human immunodeficiency virus) ві́рус імунадэфіцы́ту чалаве́ка, ВІЧ;

be HIV positive быць ВІЧ-інфіцы́раваным

hive1 [haɪv] n.

1. ву́лей;

hive honey со́тавы мёд

2. пчалі́ны рой;

a hive of city activity гарадскі́ ву́лей (перан.)

hive2 [haɪv] v.

1. раі́цца;

hive honey запаса́ць мёд;

hive wisdom набіра́цца ро́зуму

2. жыць ра́зам/гу́ртам/зго́дна

hive off [ˌhaɪvˈɒf] phr. v.

1. зрабі́ць но́вы пчалі́ны рой

2. аддзяля́ць, раздзяля́ць (фірму, прадпрыемства і да т.п.)

hi-fi 1 [ˈhaɪfaɪ] n. прайграва́льнік, магнітафо́н з вялі́кай дакла́днасцю перада́чы гу́ку

hi-fi 2 [ˈhaɪfaɪ] adj.

1. высакая́касны (пра гуказапіс)

2. які́ дае вялі́кую дакла́днасць перада́чы гу́ку (пра магнітафон, прайгравальнік і да т.п.)

HM BrE (пісьмовае скар. ад Her/His Majesty) Яе́/Яго́ Вялі́касць

HMG BrE (пісьмовае скар. ад Her Majesty’s Government) ура́д Яе́ Вялі́касці

hmm [m, hm] interj. хм!; гм!