nipper [ˈnɪpə] n. BrE, infml малы́ш; малы́шка
nippers [ˈnɪpəz] n. tech. вастрагу́бцы; куса́чкі; шчыпцы́
nippy [ˈnɪpi] adj. infml
1. ве́льмі хало́дны;
a nippy morning хало́дная ра́ніца;
The weather is nippy today. Сёння марозіць.
2. BrE шпа́ркі, руха́вы;
You’ll have to be nippy if you want to be on time. Табе трэба варушыцца, калі не хочаш прыпазніцца.
nirvana [nɪəˈvɑ:nə] n. нірва́на
nisi [ˈnaɪsaɪ] conj. калі́ не;
decree nisi law умо́ўная пастано́ва суда́ (набывае сілу з вызначанага тэрміну, калі да гэтага часу яна не будзе скасавана)
nit [nɪt] n.
1. гні́да (яйцо вошы)
2. BrE, infml крэці́н, ідыёт, тупі́ца; крэці́нка, ідыётка, тупі́ца
nitrate [ˈnaɪtreɪt] n. chem. нітра́т, соль або́ эфі́р азо́тнай кіслаты́
nitric [ˈnaɪtrɪk]adj. chem. азо́тны;
nitric acid азо́тная кіслата́
nitrogen [ˈnaɪtrədʒən]n. chem. азо́т