Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

certain [ˈsɜ:tn] adj.

1. : be certain (of/about) быць упэ́ўненым, не мець сумне́нняў;

Are you certain of/about that? Вы/ты ў гэтым упэўнены?;

He is certain to come. Ён абавязкова прыйдзе.

2. пэ́ўны; акрэ́слены; вы́значаны;

for a certain reason па пэ́ўнай прычы́не;

on certain conditions пры пэ́ўных абста́вінах;

to a certain extent у пэ́ўнай ступе́ні

3. некато́ры, не́йкі;

a certain person адзі́н, не́йкі чалаве́к;

There was a certain coldness in her attitude towards me. У яе адносінах да мяне адчувалася нейкая халоднасць.

for certain напэ́ўна

certainly [ˈsɜ:tnli] adv. вядо́ма, безумо́ўна, бясспрэ́чна, несумне́нна

certainty [ˈsɜ:tnti] n.

1. упэ́ўненасць, перакана́насць

2. бясспрэ́чны факт

certificate [səˈtɪfɪkət] n. пасве́дчанне; сертыфіка́т;

a birth certificate пасве́дчанне аб нараджэ́нні, ме́трыка;

a health certificate даве́дка аб ста́не здаро́ўя;

a marriage certificate пасве́дчанне аб шлю́бе;

Certificate of Secondary Education BrE сертыфіка́т аб сярэ́дняй адука́цыі

certified [ˈsɜ:tɪfaɪd] adj.

1. гарантава́ны

2. заве́раны

3. дыпламава́ны

certify [ˈsɜ:tɪfaɪ] v.

1. све́дчыць, пасве́дчыць, засве́дчыць; заве́рыць; пацве́рдзіць, сцве́рдзіць;

this is to certify гэ́тым све́дчыцца;

I certify this as/to be a true copy. З арыгіналам згодны./Арыгіналу адпавядае.

2. руча́цца;

certify to smb.’s character руча́цца за каго́-н.

cervical [ˈsɜ:vɪkl] adj. anat. шы́йны;

cervical smear мазо́к шы́йкі ма́ткі;

cervical spine шы́йны аддзе́л пазвано́чніка

cervix [ˈsɜ:vɪks] n. (pl. cervixes or cervices) anat.

1. шы́я

2. шы́йка (зуба, маткі)

cessation [seˈseɪʃn] n. fml спыне́нне;

a cessation of hostilities спыне́нне вае́нных дзе́янняў

CET [ˌsi:i:ˈti:] n. (скар. ад Central European Time) сярэднееўрапе́йскі час