Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

lost1 [lɒst] adj.

1. : get lost заблудзі́ць

2. згу́блены; загі́нуўшы; ма́рна патра́чаны;

a lost cause безнадзе́йная спра́ва

be lost for words разгубі́цца; не разуме́ць;

be lost in thought глыбо́ка заду́мацца

lost2 [lɒst] past, p.p. → lose

lot1 [lɒt] n.

1. infml (of) мно́ства;

a lot/lots of people/money мно́ства людзе́й/шмат гро́шай

2. the (whole) lot усё;

That’s the lot! Вось і ўсё!

3. жэ́рабя; до́ля, лёс

4. лот (на аўкцыёне)

5. уча́стак (зямлі);

a parking lot стая́нка аўтамашы́н

draw lots цягну́ць жэ́рабя;

throw in one’s lot with smb. падзяля́ць лёс з кім-н.

lot2 [lɒt] adv. infml

1. a lot шмат, ве́льмі, ча́ста, до́ўга;

Things have changed a lot. Становішча вельмі змянілася;

She goes to the theatre a lot. Яна часта ходзіць у тэатр;

Thanks a lot! Вялікі дзякуй!

2. a lot зна́чна, намно́га, шмат;

I feel a lot/lots better. Я адчуваю сябе значна лепш.

lotion [ˈləʊʃn] n.

1. прымо́чка

2. ласьён

lottery [ˈlɒtəri] n. латарэ́я;

a lottery ticket латарэ́йны біле́т

loud1 [laʊd] adj.

1. гу́чны;

a loud voice/laugh гу́чны го́лас/смех

2. шу́мны, шумлі́вы

3. кі́дкі, крыклі́вы (пра фарбы, адзенне)

loud2 [laʊd] adv. infml гу́чна

loudly [ˈlaʊdli] adv.

1. гу́чна

2. шу́мна

3. крыклі́ва

loudness [ˈlaʊdnəs] n.

1. гу́чнасць

2. шум, шумлі́васць

3. крыклі́васць