Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

chopper [ˈtʃɒpə] n.

1. нож (мясніка); сяке́ра

2. infml верталёт

choppy [ˈtʃɒpi] adj.

1. неспако́йны (пра мора);

a choppy sea зыб на мо́ры

2. пары́вісты (пра вецер)

chopsticks [ˈtʃɒpstɪks] n. pl. па́лачкі (для яды)

choral [ˈkɔ:rəl] adj. харавы́;

a choral society харавы́ анса́мбль;

a choral service eccl. слу́жба з хо́рам

chord [kɔ:d] n.

1. mus. ако́рд

2. math. хо́рда

chore [tʃɔ:] n.

1. падзённая пра́ца

2. штодзённы абавя́зак; ха́тняя рабо́та;

daily chores штодзённыя ха́тнія спра́вы/кло́паты; прыгатава́нне е́жы і прыбіра́нне;

His chore is washing the dishes. Яго абавязак – мыць посуд.

choreography [ˌkɒriˈɒgrəfi] n. харэагра́фія

chorus [ˈkɔ:rəs] n.

1. хор, калекты́ў спевако́ў

2. музы́чны твор для хо́ру

3. прыпе́ў; рэфрэ́н

in chorus хо́рам;

a chorus of loud laughter дру́жны вы́бух сме́ху

chose [tʃəʊz] pastchoose

chosen [ˈtʃəʊzən] p.p.choose