Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unspoiled [ˌʌnˈspɔɪld] adj.

1. несапсава́ны

2. нераспе́шчаны

unspoken [ˌʌnˈspəʊkn] adj. fml нявы́казаны

unstable [ʌnˈsteɪbl] adj.

1. няўсто́йлівы;

an unstable equilibrium няўсто́йлівая раўнава́га

2. непастая́нны, зме́нлівы; непрадказа́льны;

unstable peace нетрыва́лы мір;

an unstable climate няўсто́йлівы клі́мат

unsteady [ʌnˈstedi] adj.

1. няўсто́йлівы, хі́сткі;

He’s unsteady on his feet. Ён ледзь трымаецца на нагах

2. няро́ўны (пульс)

unstinting [ʌnˈstɪntɪŋ] adj. (in) бязме́рны, бязме́жны;

unstinting generosity бязме́рная шчо́драсць

unstoppable [ʌnˈstɒpəbl] adj. няўмо́льны, непахі́сны

unstressed [ʌnˈstrest] adj. ling. ненаціскны́, не пад на́ціскам (склад, слова)

unstuck [ʌnˈstʌk] adj. адкле́ены, раскле́ены (канверт)

come unstuck infml тра́піць у бяду́;

His plans came unstuck. Яго планы праваліліся.

unsuccessful [ˌʌnsəkˈsesfəl] adj. няўда́лы, няўда́чны; беспаспяхо́вы;

be unsuccessful не мець по́спеху

unsuitable [ʌnˈs(j)u:təbl] adj. (for) непрыда́тны;

an unsuitable article for export тава́р не для э́кспарту