Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

lock2 [lɒk] n.

1. замо́к

2. шлюз

3. сто́пар (у механізме)

4. sport захва́т (у барацьбе)

under lock and key пад замко́м;

lock, stock and barrel по́ўнасцю, ца́лкам, з усі́мі прынале́жнасцямі;

They rejected my proposal lock, stock and barrel. Яны поўнасцю адхілілі маю прапанову.

lock3 [lɒk] v.

1. запіра́ць; запіра́цца; замыка́ць; замыка́цца;

Does this door lock? Гэтыя дзверы запіраюцца?

2. сціска́ць;

lock smb. in one’s arms сціска́ць каго́-н. у абды́мках, абдыма́ць, абніма́ць

3. злуча́ць, сплята́ць

lock away [ˌlɒkəˈweɪ] phr. v. хава́ць пад замо́к

lock out [ˌlɒkˈaʊt] phr. v. запіра́ць дзве́ры і не ўпуска́ць

locker [ˈlɒkə] n. ша́фка з замко́м (для адзення, абутку ў школе, спартзале, на працы)

locker room [ˈlɒkəˌrʊm] n. раздзява́льня, раздзява́лка (у школе, на працы і да т.п. з індывідуальнымі шафкамі)

locomotive [ˈləʊkəˌməʊtɪv] n. лакаматы́ў

locust [ˈləʊkəst] n. entomol. саранча́

lodge1 [lɒdʒ]n.

1. до́мік, часо́вае жыллё (для паляўнічых, лыжнікаў і да т.п.)

2. варто́ўня, старо́жка (ля варот парку, маёнтка)

3. швейца́рская

4. масо́нская ло́жа

5. ха́тка бабра́

lodge2 [lɒdʒ] v.

1. (at, with) пражыва́ць, арандава́ць пако́й

2. (in) засе́сці, захра́снуць;

A bone was lodged in her throat. Костачка засела ў яе ў горле.

3. размяшча́ць (каго-н.)

4. здава́ць на захо́ўванне

5. : lodge a complaint падава́ць ска́ргу

lodger [ˈlɒdʒə] n. кватара́нт; кватара́нтка

lodging [ˈlɒdʒɪŋ] n.

1. (часовае) жыллё

2. pl. lodgings наёмная кватэ́ра;

He lives in lodgings. Ён здымае кватэру.