Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

register1 [ˈredʒɪstə] n.

1. журна́л (запісаў); рэе́стр; метры́чная кні́га;

a civil register of births, deaths and marriages кні́га за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну

2. афіцы́йны спіс;

a register of voters спіс вы́баршчыкаў

3. mus. рэгі́стр

register2 [ˈredʒɪstə] v.

1. рэгістрава́ць, уно́сіць у спіс

2. адзнача́ць, пака́зваць (пра прыборы) The thermometer registeres 20° C. Тэрмометр паказваў 20° па Цэльсію.

3. адлюстро́ўваць; пака́зваць

4. адпраўля́ць заказно́й по́штай;

a registered letter заказно́е пісьмо́

registrar [ˌredʒɪˈstrɑ:] n.

1. рэгістра́тар

2. сакрата́р (у навучальнай установе)

registration [ˌredʒɪˈstreɪʃn] n.

1. рэгістра́цыя, рэгістрава́нне; унясе́нне ў спіс/рэе́стр

2. рэгістрацы́йны за́піс;

the registration number of a car BrE (рэгістрацы́йны) ну́мар аўтамабі́ля

registry [ˈredʒɪstri] n. рэгістрату́ра; канцыля́рыя

registry office [ˈredʒɪstriˌɒfɪs] n. бюро́ за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну

regress1 [rɪˈgres] n. рэгрэ́с, адваро́тны рух

regress2 [rɪˈgres] v. fml (to) ру́хацца ў адваро́тным кіру́нку

regret1 [rɪˈgret] n. шкадава́нне;

I have no regrets. Я ні аб чым не шкадую.

regret2 [rɪˈgret] v. шкадава́ць (аб чым-н.)