Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

gradation [grəˈdeɪʃn] n.

1. fml града́цыя

2. дзяле́нне на шкале́

3. ling. чаргава́нне гало́сных, абла́ут

grade1 [greɪd] n.

1. я́касць, гату́нак;

low-grade oil на́фта ні́зкай я́касці;

a poor grade of rye дрэ́нны гату́нак жы́та

2. ступе́нь; ранг; узро́вень

3. AmE клас (у школе)

4. AmE адзна́ка;

You need good grades to go to college. Вам трэба мець добрыя адзнакі, каб паступіць у каледж.

5. AmE ухі́л (асабліва на дарозе або чыгунцы); пад’ём

make the grade дасягну́ць по́спеху

grade2 [greɪd] v.

1. сартава́ць, размярко́ўваць (адпаведна якасці, гатунку)

2. AmE ста́віць адзна́ку; ацэ́ньваць

graded [ˈgreɪdɪd] adj. дыферэнцы́раваны, размеркава́ны адпаве́дна пэ́ўным характары́стыкам (цяжкасць, памер і да т.п.);

graded tests дыферэнцы́раваныя тэ́сты

grade crossing [ˈgreɪdˌkrɒsɪŋ] n. AmE скрыжава́нне шляхо́ў (чыгуначных, дарожных, вулічных) на адны́м узро́ўні

grade school [ˈgreɪdˌsku:l] n. infml пачатко́вая шко́ла

gradient [ˈgreɪdiənt] n.

1. ухі́л; пад’ём

2. phys., math. градые́нт

gradual [ˈgrædʒuəl] adj.

1. паступо́вы; паво́льны

2. пака́ты, пахі́лы (адхон)

gradually [ˈgrædʒuəli] adv. паступо́ва; ма́ла-пама́лу, патро́ху, спакваля́

graduate1 [ˈgrædʒuət] n.

1. той, хто ско́нчыў вышэ́йшую навуча́льную ўстано́ву і атрыма́ў ступе́нь бакала́ўра;

He’s an Oxford graduate. Ён скончыў Оксфардскі ўніверсітэт.

2. AmE той, хто ско́нчыў сярэ́днюю шко́лу