Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

grace2 [greɪs] v.

1. упрыго́жваць, аздабля́ць;

Flowers graced the room. Пакой упрыгожвалі кветкі.

2. удасто́йваць;

grace a party with one’s presence удасто́іць вечары́ну сваёй прысу́тнасцю

graceful [ˈgreɪsfəl] adj.

1. грацыёзны, згра́бны; элега́нтны

2. чаро́ўны, прые́мны

3. ве́тлівы; прыя́зны

gracefully [ˈgreɪsfəli] adv.

1. грацыёзна, згра́бна

2. прые́мна

3. ве́тліва, прысто́йна

gracefulness [ˈgreɪsfəlnəs] n. грацыёзнасць; элега́нтнасць

graceless [ˈgreɪsləs] adj.

1. нетакто́ўны; гру́бы; непрысто́йны

2. нязгра́бны; непрые́мны

gracelessly [ˈgreɪsləsli] adv.

1. гру́ба; непрысто́йна

2. нязгра́бна; непрыго́жа

gracious1 [ˈgreɪʃəs] adj.

1. ласка́вы; ве́тлівы; прыя́зны; лі́тасцівы

2. прыго́жы, элега́нтны;

gracious living прыго́жае жыццё

gracious2 [ˈgreɪʃəs] interj. (перадае здзіўленне, спалох і да т.п.) Good gracious!/Gracious me!/Goodness gracious! Бо́жухна мой!/Бо́жа лі́тасцівы!;

Good gracious! What have you done to your hair! Божа літасцівы! Што ты зрабіла са сваімі валасамі?

graciously [ˈgreɪʃəsli] adv. ласка́ва, прыя́зна; лі́тасціва

grad [græd] n. infml той, хто ско́нчыў шко́лу або́ кале́дж