Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

C-in-C [ˌsi:ɪnˈsi:] (скар. ад Commander-in-Chi ef) глаўко́м, галоўнакама́ндуючы

c/o (пісьмовае скар. ад care of) (ставіцца на паштовых адпраўленнях перад адрасам, калі карэспандэнцыя накіравана па месцы часовага пражывання) на а́драс каго́-н., праз каго́-н.;

Send it to John Smith c/o Jane Smith. Пашліце гэта Джону Сміту на адрас Джэйн Сміт.

C & W [ˌsi:ənˈdʌblju:] n. (скар. ад country and western) му́зыка ка́нтры, папуля́рная му́зыка ў сты́лі, які́ характэрны для паўднёвых і захо́дніх раёнаў ЗША

D, d [di:] n. 4-я літара англійскага алфавіта

D1 [di:] n. mus. но́та «рэ»

D2 [di:] n. акадэмі́чная адзна́ка ≅ «здавальня́юча» (нізкі прахадны бал)

D3 [di:] (скар. ад Democrat;

Democratic) дэмакра́т; дэмакраты́чны (пра палітычную партыю ў ЗША)

d. (пісьмовае скар. ад died) памёр; паме́рла

D.A. [ˌdi:ˈeɪ] AmE (скар. ад District Attorney) акруго́вы пракуро́р

dab1 [dæb] n.

1. уда́р; лёгкі до́тык

2. мазо́к (фарбы, парфумы і да т.п.)