Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

current2 [ˈkʌrənt] adj.

1. цяпе́рашні, суча́сны;

current affairs суча́сныя грама́дска-паліты́чныя падзе́і;

current events суча́сныя падзе́і;

the current issue of a magazine ну́мар часо́піса за гэ́ты ме́сяц/чарго́вы ну́мар часо́піса;

the current price існу́ючая цана́;

the current year гэ́ты год;

her current boyfriend яе́ цяпе́рашні/чарго́вы кавале́р

2. распаўсю́джаны;

a current opinion агульнапрыня́тая ду́мка

currently [ˈkʌrəntli] adv. у цяпе́рашні час, у суча́сны мо́мант

current account [ˈkʌrəntəˌkaʊnt] n. finance бягу́чы раху́нак

curricula [kəˈrɪkjələ] n. pl.curriculum

curriculum [kəˈrɪkjələm] n. (pl. curricula or curriculums)

1. навуча́льны/вучэ́бны план (школы, каледжа, універсітэта)

2. курс навуча́ння

curriculum vitae [kəˌrɪkjələmˈvi:taɪ] n. (pl. curricula vitae) каро́ткая біягра́фія, аўтабіяграфі́чныя зве́сткі, жыццяпі́с

curry1 [ˈkʌri] n.

1. ка́ры (вострая прыправа)

2. стра́ва, прыпра́ўленая ка́ры

curry2 [ˈkʌri] v. чы́сціць каня́

curry favour (with) smb. паддо́брывацца, падла́шчвацца, падлі́звацца да каго́-н.

curse1 [kɜ:s] n.

1. непрысто́йнае сло́ва, ла́янка

2. праклён

3. бе́дства;

Greenfly is a curse to gardeners. Тля проста гора для садоўнікаў.

curse2 [kɜ:s] v.

1. пракліна́ць, клясці́;

She is cursed with a violent temper. Прырода надзяліла яе нястрыманым характарам.

2. ла́яць; ла́яцца