gone1 [gɒn] adj.
1. ужы́ты; зрасхо́даваны;
Whe re’s the coffee? – It’s all gone. Дзе кава? – Усю ўжо спажылі.
2. fml паме́рлы; які́ больш не існу́е
3. BrE, infml (пра жанчыну) цяжа́рная (на працягу пэўнага часу);
She’s five months gone. Ужо пяць месяцаў, як яна цяжарная.
gone3 [gɒn] prep. BrE, infml пасля́;
We didn’t get home until gone midnight. Мы дабраліся дадому толькі пасля поўначы.
goner [ˈgɒnə] n. infml (пра чалавека) які́ знаходзіцца пры сме́рці або́ ў безнадзе́йным стано́вішчы;
I guess he’s a goner. Баюся, што яму канцы.
gonna [ˈgənə, ˈgɒnə] v. infml, non-standard (скар. ад going to) : What are we gonna do? Што мы будзем рабіць?
goo [gu:] n. infml
1. што-н. кле́йкае, лі́пкае
2. сентымента́льнасць
good1 [gʊd] n.
1. дабро́; кары́сць;
good and evil дабро́ і зло;
I’m doing this for your good. Я раблю гэта дзеля вашай карысці;
What’s the good of…?/What good is…? Якая карысць ад…?/Які сэнс у…?;
2. the good pl. дабрадзе́і, паважа́ныя лю́дзі
♦
all to the good тым лепш;
be no good ма́рна;
do (smb.) good прыне́сці кары́сць, дапамагчы́ каму́-н.;
The doctor says a few days of rest will do you good. Доктар кажа, што вам будзе карысна адпачыць некалькі дзён;
for good назаўсёды;
He’s gone for good. Ён паехаў назаўсёды.
good2 [gʊd] adj. (better, best)
1. до́бры (у розных знач.);
a good book до́брая кні́жка;
He’s a good husband. Ён добры муж.
2. кары́сны;
Meat is not good for you. Вам шкодна есці мяса.
3. здаро́вы;
be in good health быць здаро́вым
4. прыда́тны, го́дны;
This ticket is good for one month. Гэты білет годны на адзін месяц.
5. прые́мны;
It’s good to see you. Прыемна вас бачыць.
6. сма́чны (пра ежу)
7. спра́ўны, у до́брым ста́не (пра розныя рэчы)
♦
a good deal шмат;
a good few не́калькі;
be good at smth./doing smth. до́бра, спры́тна, уві́шна, спрактыкава́на рабі́ць што-н.;
as good as gold (пра дзяцей) зо́латца;
in good faith fml шчы́ра;
in good time за́гадзя; зара́ней;
good luck! жада́ю по́спеху!
goodbye1 [ˌgʊdˈbaɪ] n. : say goodbye to smb. развіта́цца з кім-н.