Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

chargé d’affaires [ˌʃɑ:ʒeɪdæˈfeə] n. (pl. chargés d’affaires) паве́раны ў спра́вах;

chargé d’affaires a.i. (ad interim) часо́вы паве́раны ў спра́вах

chariot [ˈtʃæriət] n. poet.

1. калясні́ца

2. фаэто́н

charioteer [ˌtʃæriəˈtɪə] n.

1. poet. во́знік калясні́цы або́ фаэто́на

2. Charioteer astron. Во́знік (сузор’е)

charisma [kəˈrɪzmə] n. хары́зма; прыцяга́льнасць; прыва́бнасць, абая́нне, абая́льнасць

charismatic [ˌkærɪzˈmætɪk] adj. харызматы́чны; прыцяга́льны; прыва́бны, абая́льны

charitable [ˈtʃærətəbl] adj.

1. дабрачы́нны; філантрапі́чны;

a charitable organization дабрачы́нная арганіза́цыя

2. лі́тасцівы, міласэ́рны

charity [ˈtʃærəti] n.

1. міласэ́рнасць; чу́ласць, спага́длівасць; спачува́нне, спага́да

2. дабрачы́ннасць; дабрачы́ннае тавары́ства, дабрачы́нная ўстано́ва

charity begins at home хто дба́е аб сваёй радні́, той не забу́дзе пра чужы́х

charm1 [tʃɑ:m] n. шарм, прыва́бнасць, чаро́ўнасць

charm2 [tʃɑ:m] v.

1. зачаро́ўваць, чарава́ць; прыва́бліваць, ва́біць

2. заваро́жваць; загаво́рваць (ад хваробы)

charm3 [tʃɑ:m] n. амуле́т