Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

recreation room [ˌrekriˈeɪʃnˌru:m] n.

1. AmE пако́й у до́ме для гу́льняў, та́нцаў

2. рэкрэацы́йная за́ла (у бальніцы, школе і да т.п.)

recrimination [rɪˌkrɪmɪˈneɪʃn] n. узае́мныя абвінава́чанні, папро́кі

recruit1 [rɪˈkru:t] n.

1. навабра́нец, прызыўні́к

2. но́вы член, удзе́льнік (арганізацыі, таварыства, суполкі)

recruit2 [rɪˈkru:t] v. вербава́ць, набіра́ць (навабранцаў, членаў арганізацый);

Most of the men in the village were recruited that day. У той дзень завербавалі большасць мужчын у вёсцы.

rectangle [ˈrektæŋgl] n. прамавуго́льнік

rectangular [rekˈtæŋgjələ] adj. прамавуго́льны

rectify [ˈrektɪfaɪ] v. fml папраўля́ць, выпраўля́ць;

rectify the situation вы́правіць сітуа́цыю

rector [ˈrektə] n.

1. прыхо́дскі свяшчэ́ннік; па́стар

2. рэ́ктар (універсітэта); дырэ́ктар шко́лы (у Вялікабрытаніі)

recur [rɪˈkɜ:] v. паўтара́цца; вярта́цца, адбыва́цца зноў;

A leap year recurs every four years. Высакосны год бывае раз у чатыры гады;

a problem which recurs periodically прабле́ма, што перыяды́чна ўзніка́е;

There is a danger that the disease may recur in future. Ёсць небяспека, што хвароба можа паўтарыцца ў будучым.

recurrence [rɪˈkʌrəns] n. паўтарэ́нне; вярта́нне, рэцыды́ў; паўтара́льнасць;

a recurrence of an epidemic но́вая ўспы́шка эпідэ́міі