Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

clergyman [ˈklɜ:dʒimən] n. (pl. clergymen) свята́р, свяшчэ́ннік, па́стар

clerical [ˈklerɪkl] adj.

1. духо́ўны

2. клерыка́льны

3. пі́сарскі, канцыля́рскі;

a clerical error апі́ска, памы́лка дру́ку;

clerical work канцыля́рская пра́ца

clerk [klɑ:k] n.

1. клерк, канто́рскі слу́жачы

2. чыно́ўнік, сакрата́р

3. AmE прадаве́ц; прадаўшчы́ца (у магазіне)

4. AmE дзяжу́рны адміністра́тар

clever [ˈklevə] adj.

1. разу́мны, ке́млівы

2. таленаві́ты, здо́льны;

be clever at smth. до́бра, уме́ла рабі́ць што-н.

3. спры́тны, уме́лы, майстэ́рскі;

a clever workman уме́лы рабо́тнік

4. адмысло́ва/до́бра/па-майстэ́рску зро́блены

cliché [ˈkli:ʃeɪ] n. ling. клішэ́, штамп

click1 [klɪk] n. шчаўчо́к; comput. клік

click2 [klɪk] v.

1. шчо́ўкаць, пстры́каць;

click one’s heels шчо́ўкаць/ля́скаць абца́самі;

click one’s tongue прыцмо́кваць языко́м;

The door clicked shut. Дзверы зашчоўкнуліся.

2. infml дайсці́, дапя́ць, стаць зразуме́лым, клёку дайсці́

3. (with) infml карыста́цца по́спехам

4. comput. шчо́ўкаць мы́шкай

client [ˈklaɪənt] n.

1. кліе́нт

2. пастая́нны пакупні́к; пакупні́ца; зака́зчык; зака́зчыца

clientele [ˌkli:ənˈtel] n. кліенту́ра

cliff [klɪf] n. уцёс, скала́, стро́ма;

the white cliffs of Dover бе́лыя ска́лы Ду́ўра