Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

civil [ˈsɪvl] adj.

1. грамадзя́нскі;

civil rights грамадзя́нскія правы́

2. цыві́льны;

enter civil life дэмабілізава́цца, пакі́нуць во́інскую слу́жбу;

civil law грамадзя́нскае пра́ва;

civil marriage грамадзя́нскі шлюб;

the Civil Service дзяржа́ўная слу́жба;

a civil servant дзяржа́ўны слу́жачы

3. даліка́тны, ве́тлівы, ве́тлы

civilian1 [səˈvɪliən] n. цыві́льны (чалаве́к) (у адрозненне ад ваеннага)

civilian2 [səˈvɪliən] adj. цыві́льны;

civilian clothes цыві́льная во́пратка

civilization, BrE -isation [ˌsɪvəlaɪˈzeɪʃn] n.

1. цывіліза́цыя

2. цывілізава́ныя краі́ны

civilize, BrE -ise [ˈsɪvəlaɪz] v. цывілізава́ць; зрабі́ць культу́рным

civilized, BrE -ised [ˈsɪvəlaɪzd] adj. цывілізава́ны; вы́хаваны, культу́рны

clad1 [klæd] adj. fml апра́нуты;

poorly clad бе́дна апра́нуты;

poet. аху́таны

clad2 [klæd] past, p.p.clothe

claim1 [kleɪm] n.

1. патрабава́нне; прэтэ́нзія; дамага́нне

2. іск; рэклама́цыя

3. сцвярджэ́нне

4. AmE, AustralE уча́стак, адве́дзены пад распрацо́ўку не́траў

lay claim to smth. дамага́цца чаго́-н.

claim2 [kleɪm] v.

1. патрабава́ць

2. прэтэндава́ць

3. заяўля́ць