Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

racing [ˈreɪsɪŋ] n.

1. спабо́рніцтва на ху́ткасць;

foot racing бег на ху́ткасць;

motor racing аўтаго́нкі

2. ска́чкі

racing car [ˈreɪsɪŋkɑ:] n. BrE го́начны аўтамабі́ль

racism [ˈreɪsɪzəm] n.

1. расі́зм

2. ра́савая дыскрыміна́цыя

racist [ˈreɪsɪst] n. расі́ст

rack1 [ræk] n.

1. ве́шалка (з кручкамі)

2. палі́ца, стэла́ж;

a luggage rack палі́ца для рэ́чаў (у аўтобусе, цягніку);

The dishes are on the plate rack. Посуд на сушылцы.

3. the rack hist. ды́ба

rack2 [ræk] n. :

♦ go to rack and ruin пайсці́ пра́хам, зні́шчыцца, загі́нуць

rack3 [ræk] v. му́чыць; му́чыцца

rack one’s brains лама́ць сабе́ галаву́

racket1 [ˈrækɪt] n.(таксама racquet) раке́тка (для гульні ў тэніс, бадмінтон і да т.п.)

racket2 [ˈrækɪt] n.

1. infml шум; ля́мант; гру́кат;

make a racket шуме́ць, крыча́ць, лямантава́ць

2. падма́н; махля́рства; афе́ра;

be in on a racket быць удзе́льнікам афе́ры

3. infml рэ́кет; шанта́ж; вымага́нне

racket3 [ˈrækɪt] v. infml. шуме́ць, грыме́ць, груката́ць; паруша́ць (цішыню, спакой)