Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nightlight [ˈnaɪtlaɪt] n. начні́к (няяркая лямпачка або свечка)

nightlong1 [ˌnaɪtˈlɒŋ] adj. які́ працягваецца/до́ўжыцца/не спыня́ецца ўсю ноч;

a nightlong vigil начно́е няспа́нне, дзяжу́рства

nightlong2 [ˌnaɪtˈlɒŋ] adv. на праця́гу ўсёй но́чы, усю́ ноч (напралёт)

nightly1 [ˈnaɪtli] adj. штовячэ́рні, штоно́чны;

a nightly news broadcast штовячэ́рняя прагра́ма наві́н

nightly2 [ˈnaɪtli] adv.

1. штове́чар, ко́жны ве́чар; штоно́ч, ко́жную ноч

2. па вечара́х; па нача́х

nightmare [ˈnaɪtmeə] n.

1. кашма́р; стра́шны/жу́дасны сон;

Last night I had a nightmare. (Сёння) уночы мне прысніўся кашмар.

2. жах, кашма́р;

the nightmares of war жа́хі вайны́

nightmarish [ˈnaɪtmeərɪʃ]adj. кашма́рны, жахлі́вы, жу́дасны, стра́шны

nightshade [ˈnaɪtʃeɪd] n. bot. паслён, лі́снік;

the nightshade family сяме́йства паслёнавых

nightwatchman [naɪtˈwɒtʃmən]n. начны́ вартаўні́к/сто́раж; начна́я вартаўні́ца/старо́жка

night-time [ˈnaɪttaɪm] n. начны́ час, ноч;

in the night-time уначы́, уно́чы, но́ччу;

animals that hunt at night-time жывёлы, што палю́юць уначы́