casual [ˈkæʒuəl] adj.
1. выпадко́вы; часо́вы;
earn a living by casual labour зарабля́ць на жыццё выпадко́вай пра́цай;
a casual labourer падзёншчык
2. нядба́йны, неаха́йны;
be casual towards one’s dress не звярта́ць асаблі́вай ува́гі на сваю́ во́пратку
3. несур’ёзны; павярхо́ўны;
a casual glance мімалётны по́зірк
4. ненадзе́йны;
a casual person ненадзе́йны чалаве́к
5. непастая́нны
casually [ˈkæʒuəli] adv.
1. выпадко́ва; мімахо́дам; за адны́м ра́зам
2. ненаўмы́сна
3. нядба́йна, няўва́жна, няўва́жліва; павярхо́ўна
casualty [ˈkæʒuəlti] n.
1. ахвя́ра няшча́снага вы́падку
2. mil. той, хто вы́быў са стро́ю
3. pl. casualties mil. стра́ты ў жыво́й сі́ле; ахвя́ры; уро́н;
suffer heavy casualties не́сці ця́жкія стра́ты
cat [kæt] n. кот; ко́шка, ко́тка
♦
be the cat’s whiskers/pyjamas infml быць высо́кай ду́мкі (аб кім/чым-н.);
cat-and-dog life infml ве́чныя сва́ркі; жыць як кот з саба́кам;
fat cats фіна́нсавыя тузы́;
let the cat out of the bag infml прагавары́цца, разбалбата́ць сакрэ́т;
like a cat on hot bricks ≅ як вуж на патэ́льні; як на іго́лках; як у пры́саку; як чорт пе́рад хма́рай;
like a cat that’s got the cream BrE ве́льмі задаво́лены сабо́ю;
rain cats and dogs infml ліць як з вядра́/цэ́бра (пра дождж)
catalog [ˈkætəlɒg] AmE = catalogue
catalogue [ˈkætəlɒg] n. катало́г
catalyst [ˈkætəlɪst] n. chem. каталіза́тар (таксама перан.)
catapult [ˈkætəpʌlt] n.
1. рага́тка
2. катапу́льта;
a catapult seat сядзе́нне, яко́е катапульту́ецца з лята́льнага апара́та
catastrophe [kəˈtæstrəfi] n. катастро́фа
catastrophic [ˌkætəˈstrɒfɪk] adj. катастрафі́чны