Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

head-on [ˌhedˈɒn] adj.

1. лабавы́, франта́льны;

a head-on collision лабаво́е сутыкне́нне

2. у лоб; прамы́;

a head-on confrontation прамо́е супрацьстая́нне/процістая́нне

head-to-head1 [ˌhedtəˈhed] n. барацьба́, бой урукапа́шную; сутыкне́нне твар у твар

head-to-head2 [ˌhedtəˈhed] adj.

1. ама́ль ро́ўны, на ро́ўных (пра спаборніцтва, схватку і да т.п.)

2. блі́зкі, рукапа́шны (пра бой)

head start [ˌhedˈstɑ:t] n. (on/over) перава́га над кім-н. (перад пачаткам чаго-н.)

heal [hi:l] v.

1. (up) лячы́ць, зале́чваць; заго́йваць; заго́йвацца

2. : heal smb. (of smth.) fml выле́чваць каго́-н. (ад чаго́-н.); супако́йваць, суціша́ць каго́-н.

3. пакла́сці кане́ц чаму́-н.; пале́гчыць што-н.

healer [ˈhi:lə] n.

1. ле́кар; знаха́р; знаха́рка

2. гаю́чы, ле́кавы сро́дак; сро́дак для палягчэ́ння склада́най сітуа́цыі

healing [ˈhi:lɪŋ] adj. гаю́чы; лячэ́бны, выратава́льны

health [helθ] n.

1. здаро́ўе;

be in good health мець до́брае здаро́ўе

2. пра́ца па забеспячэ́нні медыцы́нскага абслуго́ўвання

3. дабрабы́т, даста́так, працвіта́нне; жыццяздо́льнасць;

the economic health of the country эканамі́чны ро́сквіт краі́ны

healthy [ˈhelθi] adj. здаро́вы (у розных знач.);

have a healthy colour мець квітне́ючы вы́гляд;

a healthy sign до́брая прыме́та;

healthy air здаро́вае паве́тра;

a healthy way of life здаро́вы лад жыцця́

health centre [ˈhelθˌsentə] n. BrE паліклі́ніка; медыцы́нскі цэнтр