Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

virginity [vəˈdʒɪnəti] n. цно́та, цнатлі́васць, няві́ннасць;

lose one’s virginity стра́ціць няві́ннасць

virgin birth [ˌvɜ:dʒɪnˈbɜ:θ] n. the Virgin Birth няві́ннае зача́цце

Virgo [ˈvɜ:gəʊ] n.

1. astron. Дзе́ва (сузор’е)

2. astrol. Дзе́ва (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

virile [ˈvɪraɪl] adj.

1. мужчы́нскі; узмужне́лы; ста́лы;

virile courage му́жнасць

2. му́жны; мо́цны, ду́жы;

a virile mind жывы́ ро́зум;

virile sports спорт для мужчы́ны

virility [vɪˈrɪləti] n.

1. узмужне́ласць, ста́ласць; палава́я спе́ласць (у мужчыны)

2. му́жнасць; эне́ргія; сі́ла хара́ктару

virology [vaɪəˈrɒlədʒi] n. вірусало́гія

virtual [ˈvɜ:tʃuəl] adj.

1. магчы́мы, віртуа́льны;

be a virtual impossibility ама́ль немагчы́мы

2. факты́чны; і́сны, рэчаі́сны;

virtual rulers of the country факты́чныя кіраўнікі́ краі́ны

virtually [ˈvɜ:tʃuəli] adj. факты́чна, сапраўды́, на са́май спра́ве;

virtually the same практы́чна адно́лькавы, той са́мы

virtual-image file [ˌvɜ:tʃuəlˈɪmɪdʒˌfaɪl] n. comput. файл віртуа́льнага адлюстрава́ння

virtue [ˈvɜ:tʃu:] n.

1. дабрадзе́йнасць, дабрачы́ннасць;

virtue and vice дабрадзе́йнасць і зага́на;

a man of the highest virtue са́мы дабрадзе́йны чалаве́к

2. до́брая я́касць; перава́га;

virtues and shortcomings ва́ртасці і недахо́пы;

Christian virtues are faith, hope and charity. Хрысціянскія вартасці – вера, надзея і любоў;

There is no virtue in such drugs. Гэтыя лекі неэфектыўныя.

by/in virtue of smth. fml у вы́ніку, з прычы́ны (чаго-н.); праз, дзя́куючы чаму́-н.;

He won by virtue of his efforts. Ён перамог дзякуючы сваім намаганням;

make a virtue of necessity рабі́ць вы́гляд, што дзе́йнічаеш добраахво́тна