campus [ˈkæmpəs] n. універсітэ́цкі або́ шко́льны гарадо́к; ка́мпус;
live on (the) campus жыць ва ўніверсітэ́цкім або́ шко́льным гарадку́
camp bed [ˌkæmpˈbed] n. BrE пахо́дны/складны́ ло́жак
camp cot [ˌkæmpˈkɒt] n. AmE = camp bed
can1 [kæn, kən, kn] modal v. (could)(адмоўныя формы cannot, can’t) азначае :
1. (аб’ектыўную магчымасць) магу́, мо́жаш, мо́жа; ма́ю, ма́еш, ма́е і г.д.; магчы́масць/мажлі́васць;
I can do it. Я магу гэта зрабіць;
Can you see that? Вы гэта бачыце?
2. (уменне, здольнасць) уме́ю, уме́еш, уме́е і г.д.; магу́, мо́жаш, мо́жа і г.д. He can speak French. Ён можа/умее размаўляць па-французску;
I can’t swim. Я не ўмею плаваць.
3. (дазвол, забарону) мо́жна; не́льга;
He can go. Яму можна ісці;
You can’t play football here. Тут нельга гуляць у футбол.
4. (сумненне (у пытальных і адмоўных сказах)) Can it be true? Няўжо гэта праўда?;
She can’t have said it! Не можа быць, каб яна сказала гэта!
can2 [kæn] n. бляша́нка; ба́нка; біто́н; кані́стра;
a can of beer ба́нка/бляша́нка пі́ва
can3 [kæn] v. кансервава́ць (прадукты харчавання);
canned fish/meat ры́бныя/мясны́я кансе́рвы;
canned fruit кансервава́ная са да ві́на;
canned music infml музы́чныя за́пісы
Canadian1 [kəˈneɪdiən] n. кана́дзец; кана́дка;
the Canadians кана́дцы
Canadian2 [kəˈneɪdiən] adj. кана́дскі;
Canadian French францу́зская мо́ва кана́дцаў
canal [kəˈnæl] n. кана́л;
an irrigation canal араша́льны кана́л
canard [ˈkænɑ:d, kæˈnɑ:d] n. fml ілжы́вая чу́тка; сенсацы́йная вы́думка; (газетная) ву́тка