Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

gag2 [gæg] v. затыка́ць або́ завя́зваць каму́-н. рот; прыму́сіць маўча́ць

gaga [ˈgɑ:gɑ:] adj. infml

1. ненарма́льны, вар’я́т; не ўсе до́ма

2. (about, over) у мо́цным захапле́нні ад чаго́-н./каго́-н.;

She’s gaga over him. Яна зусім страціла розум з-за яго.

gage [geɪdʒ] AmE = gauge

gaggle [ˈgægl] n. (of)

1. (неадабральна) шу́мная кампа́нія

2. чарада́ (гусей)

gaiety [ˈgeɪəti] n. весяло́сць

gaily [ˈgeɪli] adv.

1. ве́села, ра́дасна

2. страка́та, я́рка

gain1 [geɪn] n. звыч. pl.

1. прыбы́так; вы́йгрыш;

Our loss is their gain. Наша страта азначае іх выйгрыш;

ill-gotten gains падазро́ны або́ незако́нны прыбы́так

2. павелічэ́нне (багацця, сродкаў); дасягне́нне

gain2 [geɪn] v.

1. (by, from) атры́мліваць, набыва́ць (што-н. карыснае, неабходнае);

You’ll gain by the experience. Гэта (здарэнне) будзе для вас карысным урокам.

2. павялі́чваць (хуткасць, вышыню, вагу і да т.п.);

I’m afraid I’m gaining weight again. Баюся, што я зноў набіраю вагу.

3. (on, upon) наганя́ць, даганя́ць;

Тhe police were gaining on them. Паліцыя наганяла іх.

4. спяша́цца (пра гадзіннік);

Мy watch gains 2 minutes a day. Мой гадзіннік спяшаецца на 2 хвіліны ў дзень.

5. fml дабіра́цца (да месца з цяжкасцямі);

Аt last they gained the destination. Нарэшце яны дабраліся да месца прызначэння.

gain ground рабі́цца (больш) папуля́рным, мо́цным, шы́рыцца;

Тhe movement is gaining ground. Гэты рух робіцца папулярным;

gain time выйграва́ць час

gainful [ˈgeɪnfəl] adj. fml

1. вы́гадны, прыбытко́вы

2. які́ аплачваецца;

gainful employment пра́ца, за яку́ю пла́цяць

gainsaid [ˌgeɪnˈsed] past, p.p.gainsay