Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

crag [kræg] n. стро́мая скала́, уцёс

craggy [ˈkrægi] adj.

1. скалі́сты, бага́ты ска́ламі

2. круты́, стро́мкі, стро́мы

3. грубава́ты, вуглава́ты (твар)

cram [kræm] v.

1. (into) упі́хваць, упіха́ць;

cram clothes into a trunk упі́хваць адзе́жу ў ку́фар;

cram people into a carriage упі́хваць людзе́й у ваго́н

2. перапаўня́ць;

The theatre was crammed. Тэатр быў бітком набіты.

3. infml : cram a pupil for an examination рыхтава́ць ву́чня да экза́мену

4. наспе́х зазу́брываць;

cram for an examination наспе́х зазу́брываць да экза́мену

crammer [ˈkræmə] n. BrE, infml кароткатэрміно́выя ку́рсы, які́я рыхту́юць да экза́мену; каро́ткі даве́днік (па якой-н. дысцыпліне)

cramp1 [kræmp] n. су́тарга, су́дарга; спа́зма;

The swimmer had an attack of cramp and had to be lifted from the water. Плыўца звяла сутарга, і яго прыйшлося выцягнуць з вады.

cramp2 [kræmp] v.

1. звя́зваць, абмяжо́ўваць (рух); перашкаджа́ць (развіццю); заміна́ць; звужа́ць, зву́жваць

2. tech. змацо́ўваць скабо́й

cramp someone’s style infml абраза́ць кры́лле; звя́зваць па рука́х і нага́х; перашкаджа́ць каму́-н. по́ўнасцю праяві́ць сябе́

cramped [kræmpt] adj.

1. сці́снуты (аб прасторы)

2. неразбо́рлівы (пра почырк)

cranberry [ˈkrænbəri] n. жураві́ны; жураві́на

crane1 [kreɪn] n.

1. tech. (пад’ёмны) кран

2. жураве́ль, жо́раў

crane2 [kreɪn] v. выця́гваць шыю (каб лепш разгледзець што-н.)