Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

underweight [ˌʌndəˈweɪt] adj. недава́жаны; лёгкі;

He is underweight. Яго вага ніжэй за норму.

underwent [ˌʌndəˈwent] pastundergo

underwood [ˈʌndəwʊd] n. падле́сак

underworld [ˈʌndəwɜ:ld] n.

1. падо́нкі грама́дства; «дно»; злачы́нны свет

2. the underworld апраме́тная, пе́кла; падзе́мнае ца́рства

underwrite [ˌʌndəˈraɪt] v. (underwrote, underwritten)

1. падпі́сваць; падпі́свацца

2. страхава́ць (судны, грузы і да т.п.)

underwriter [ˈʌndəraɪtə] n. страхава́льнік; страхава́я кампа́нія

under-the-counter [ˌʌndəðəˈkaʊntə] adj.

1. тое, што прадае́цца з-пад прыла́ўка

2. infml не зако́нны, нелега́льны;

under-the-counter dealings цёмныя спра́вы

undeserved [ˌʌndɪˈzɜ:vd] adj. незаслу́жаны;

an undeserved reward незаслу́жаная ўзнагаро́да

undesirable [ˌʌndɪˈzaɪərəbl] adj.

1. нежада́ны, непажада́ны; нязру́чны;

an undesirable moment нязру́чны мо́мант;

He called at a most undesirable moment. Ён прыйшоў у самы нязручны момант.

2. падазро́ны;

a most undesirable person надзвы́чай падазро́ная асо́ба

undetectable [ˌʌndɪˈtektəbl] adj. недасту́пны;

This sound is undetectable to the human ear. Гэты гук недаступны для чалавечага вуха.