Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

delicatessen [ˌdelɪkəˈtesn] n. магазі́н далікатэ́саў/прысма́каў

delicious [dɪˈlɪʃəs] adj.

1. сма́чны (пра яду)

2. lit. цудо́ўны, чаро́ўны;

delicious fragrance цудо́ўны во́дар

delight1 [dɪˈlaɪt] n. задавальне́нне, захапле́нне, зачарава́нне; асало́да;

take delight in smth. знахо́дзіць задавальне́нне ў чым-н.;

the delights of life ра́дасці жыцця́

delight2 [dɪˈlaɪt] v.

1. дава́ць задавальне́нне, прыно́сіць асало́ду; захапля́ць, зачаро́ўваць;

I am delighted to accept the invitation. Я вельмі рады прыняць запрашэнне.

2. : delight in smth./in doing smth. це́шыцца; атры́мліваць/мець асало́ду ад чаго́-н.

delightful [dɪˈlaɪtfəl] adj. чаро́ўны, цудо́ўны

delinquency [dɪˈlɪŋkwənsi] n. fml злачы́ннасць (падлеткаў, малалетніх)

delinquent [dɪˈlɪŋkwənt] n. правапаруша́льнік;

a juvenile delinquent малале́тні правапаруша́льнік

delirious [dɪˈlɪriəs] adj.

1. які́ ў ста́не тры́знення (ад хваробы)

2. які́ ў захапле́нні; сам не свой;

delirious with joy сам не свой ад ра́дасці

deliver [dɪˈlɪvə] v.

1. дастаўля́ць, уруча́ць;

The postman delivers letters. Паштальён разносіць пісьмы.

2. гавары́ць, чыта́ць;

deliver a speech выступа́ць з прамо́вай

3. : She was delivered of a child. Яна нарадзіла дзіця.

4. : deliver judgement выно́сіць рашэ́нне суда́/пастано́ву/прысу́д

5. вызваля́ць, збаўля́ць

delivery [dɪˈlɪvəri] n.

1. даста́ўка;

a delivery no te накладна́я;

pay for smth. on delivery заплаці́ць за што-н. пасля́ даста́ўкі;

The letter came by first delivery. Пісьмо прыйшло з першай поштай.

2. ды́кцыя; вымаўле́нне

3. ро́ды;

a delivery room радзі́льня