Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

delegate1 [ˈdelɪgət] n. дэлега́т; прадстаўні́к

delegate2 [ˈdelɪgeɪt] v. дэлегава́ць; пасыла́ць дэлега́там;

delegate authority перадава́ць паўнамо́цтвы;

delegate work даруча́ць рабо́ту

delegation [ˌdelɪˈgeɪʃn] n. дэлега́цыя

delete [dɪˈli:t] v. выкрэ́сліваць, скасо́ўваць

deletion [dɪˈli:ʃn] n. ling. апушчэ́нне, про́пуск

deliberate1 [dɪˈlɪbərət] adj.

1. наўмы́сны; за́гадзя абду́маны

2. няспе́шны; паво́льны

deliberate2 [dɪˈlɪbəreɪt] v. ду́маць, разважа́ць, абду́мваць, разду́мваць

deliberately [dɪˈlɪbərətli] adv.

1. наўмы́сна, знаро́к

2. няспе́шна; паво́льна

delicacy [ˈdelɪkəsi] n.

1. вы́танчанасць, то́нкасць, даліка́тнасць

2. далікатэ́с; прысма́кі; ласу́нак

delicate [ˈdelɪkət] adj.

1. вы́танчаны, даліка́тны;

a delicate complexion даліка́тная ску́ра (пра твар)

2. то́нкі, даліка́тны;

a delicate perfume то́нкі пах духо́ў;

a delicate shade of pink бледна-ружо́вае адце́нне

3. сла́бы, кво́лы;

a delicate child кво́лае дзіця́;

delicate health сла́бае здаро́ўе

4. даліка́тны;

a delicate question даліка́тнае пыта́нне

5. склада́ны, майстэ́рскі;

a delicate operation склада́ная апера́цыя;

delicate workmanship то́нкае майстэ́рства